У сувязі з надыходам шэрагу грамадскіх і сямейных святаў прапаную «Беларускую хатнюю галерэю», дзе можам пабачыць выявы нашых сімвалаў і дзеячаў, вартых таго, каб упрыгожыць нашыя кватэры, хаты і офісы. "Беларуская хатняя галерэя" -- гэта кампактныя (10 х15 см) партрэты ў драўляных рамачках. Яны могуць стаць найлепшым падарункам каханым, сваякам і родным, сябрам.
Сем галоўных беларускіх сімвалічных ваяваў -- Абраз, Літара, Князь, Узор, Бусел, Зубр, Валошка -- можна паглядзець у дадатку.
Да хатняга вернісажу можна далучыць найпеш выявы нашых выдатных жанчын, напрыклад, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц, Барбары Радзівіл, Эміліі Платэр, Святланы Алексіевіч, Паліны Мядзёлку, Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Вартае месца ў «Беларускай хатняй галерэяй» могуць заняць і нашыя іншыя славутыя дзеячы: Касцюшка, Ігнатоўскі, Дунін-Марцінкевіч, Гарэцкі, Барадулін, Радзівіл Чорны. У галерэю можна дадаць партрэты Скарыны, Купалы, Коласа, Караткевіча і Быкава, Багдановіча, Астрожскага і Сапегі.
Заяўкі і ўмовы можна абмяркаваць праз электронную пошту stsiapanausmail@gmail.com.
Таксама працягваю ўсім ахвотным дасылаць маю кнігу “Ръша, Орша, Ворша. Гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ стагоддзя”. Умовы таксама можна абмяркаваць праз вышэй пададзеную электронную пошту.
Віктар Сцяпанаў